У Мазыры жанчына пакінула немаўля ў скрынцы ў лесе. Тое памерла


Скрыня, у якой ляжала немаўля.
Фота: sk.gov.by

Мазырскі райаддзел Следчага камітэту высвятляе абставіны смерці нованароджанай дзяўчынкі, цела якой знайшлі 30 ліпеня ў лесе каля гарадской дзіцячай больніцы.

Паводле СК, маці дзіцяці з’яўляецца 38-гадовая жыхарка Мазыра, якая вядзе бясхатні лад жыцця і злоўжывае спіртным.

Згодна з матэрыяламі справы, жанчыну выпадкова сустрэлі на вуліцы даўнія знаёмыя, якія прапанавалі ёй праехаць з імі на страусавую ферму ў Мазырскім раёне, каб сумесна бавіць час. На ферме кампанія некалькі дзён распівалі спіртное ў будынку для вартаўнікоў. У ноч з 20 на 21 ліпеня жанчына нарадзіла там дзяўчынку. Затым перавезла нованароджаную ў Мазыр, аднесла яе ў лес каля дзіцячай больніцы, паклала ў скрынку і пакінула адну.

У дачыненні да жыхаркі Мазыра пачатая крымінальная справа паводле п.2 ч.2 арт.139 КК («Забойства заведама малалетняга») КК. З ёй працуюць следчыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў