Пакуль вядома толькі, што Лукашэнка падпісаў такі ўказ. Поўнага тэксту дакументу не публікавалі. Указ развівае закон, які супярэчыць Канстытуцыі.
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 5 жніўня аб падпісанні ўказу № 302, які мяняе шэраг указаў і развівае папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве».
Гэты ўказ, паводле прэс-службы:
- рэгулюе пытанні аднаўлення грамадзянства;
- рэгулюе пытанні пашырэння катэгорыяў замежнікаў і іх дзяцей, якія атрымалі права на набыццё грамадзянства ў спрошчаным парадку;
- замацоўвае парадак унясення на разгляд Лукашэнку матэрыялаў аб страце грамадзянства натуралізаванымі асобамі (тымі замежнікамі, хто добраахвотна атрымаў грамадзянства – не па нараджэнні) за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» або «ўчыненні цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі»;
- замацоўвае працэдуру спынення разгляду заяваў аб атрыманні грамадзянства;
- актуалізуе спісы дакументаў для атрымання або спынення грамадзянства.
Закон «Аб грамадзянстве» быў дапоўнены пунктамі аб пазбаўленні грамадзянства за «экстрэмізм» у снежні 2020 года, змены набылі моц праз 6 месяцаў – гэта значыць, ужо дзейнічаюць.
Тым часам Канстытуцыя па-ранейшаму кажа (у артыкуле 10): «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змяніць грамадзянства».
Артыкулы
Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)
2021.07.28 21:07
АА belsat.eu