Сілавікі затрымалі мужчыну, які абліў фарбаю Z-аўтамабіль


Міліцыянты апублікавалі кадры затрымання мужчыны, які абліў фарбаю аўтамабіль грамадзяніна Расеі. Аўтамабіль на крымскіх нумарах меў Z-сімволіку. Экіпаваныя сілавікі ўчынілі гвалтоўнае затрыманне.

Момант, калі сілавікі затрымалі мужчыну, які абліў фарбаю Z-аўтамабіль.
Фота: скрыншот відэа МУС

У міліцыю звярнуўся 46-гадовы жыхар Расейскай Федэрацыі, які прыехаў у Наваполацк. Расеец распавёў, што ягонае аўта аблілі фарбаю. Міліцыянты высветлілі асобу падазраванага. Ім быў 53-гадовы жыхар Наваполацку, які працуе на адным з прадпрыемстваў гораду.

Мужчыну схапілі амапаўцы. Яны павалілі яго на зямлю і закавалі ў кайданкі. Пры гэтым распачалі крымінальную справу. Адметна, што сілавікі не паведамляюць пра тое, што аўтамабіль расейца быў з Z-сімволікай.

Hавiны
Улады трэці раз спрабуюць прадаць кватэру Ціханоўскіх
2023.07.05 10:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў