Лукашэнка хоча павысіць ролю Савету бяспекі ў пытаннях «процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму»


Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў пастанову «аб мерах па забеспячэнню нацыянальная бяспекі».

Дакумент прадугледжвае, што будзе павышана роля Савета бяспекі «у пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму».

Савету міністраў даручана цягам месяца падрыхтаваць змены ў законы «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы». Робіцца гэта нібыта «у мэтах стварэння дадатковых умоваў для папярэджання і нейтралізацыі рызыкі, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспекі», у тым ліку з улікам дэкрэту Лукашэнкі ад 9 траўня.

Якія канкрэтна новыя паўнамоцтвы атрымае Савет бяспекі пакуль не ўдакладняецца.

Аб’ектыў
«Лукашэнка гатовы памерці ці ўцячы». Навошта дэкрэт на выпадак смерці
2021.05.10 22:24
  • 9 траўня Лукашэнка падпісаў Дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Дакумент прадугледжвае, што ў выпадку гвалтоўнай смерці Лукашэнкі ўся ўлада пераходзіць Савету бяспекі. Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або вайсковае становішча.
  • 18 траўня Лукашэнка заявіў пра неабходнасць пашырыць паўнамоцтвы Савету бяспекі і замацаваць за гэтым органам «новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі». Тады ж дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфавіч заявіў, што Савет бяспекі атрымае статус дзяржаўнага органа.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў