Экс-кіраўнік Мытнага камітэту стаў старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі


У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі змянілася кіраўніцтва. Новым кіраўніком стаўся Юрый Сянько. А ягоны папярэднік Міхаіл Орда пайшоў у парламент.

Юрый Сянько.
Фота: @belarus.in.china / Instagram

Юрыю Сяньку 57 гадоў. Да 2020-га працаваў у мытні і прайшоў шлях ад інспектара да старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту. Узначальваў камітэт 6 гадоў.

У лістападзе 2020-га Сянька прызначылі паслом у Кітай, а ў лістападзе 2023-га знялі з пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія 10 гадоў Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі кіраваў Міхаіл Орда, які цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання. Орда таксама ўзначальваў перадвыбарчы штаб Лукашэнкі ў 2020 годзе.

На пасадзе кіраўніка прафсаюзаў Орда выказваўся, што ў Беларусі рабочыя маюць усе спрыяльныя ўмовы, а Міжнародная арганізацыя працы, якая выступае за ўвядзенне дадатковых санкцыяў супраць рэжыму, займаецца «маніпуляцыямі і фальсіфікацыямі».

Hавiны
Прафсаюзнаму лідару і палітвязню Аляксандру Ярашуку прад’явілі новае абвінавачанне
2022.11.25 15:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў