Дроны атакавалі Растоўскую вобласць Расеі


Масавая атака дронаў на Растоўскую вобласць Расеі адбылася ўначы 5 красавіка. Ёсць перабоі з энергазабеспячэннем, паведамляе губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў. Тэлеграм-каналы пішуць пра атаку на аэрадром з бамбавікамі.

«Паводле папярэдніх звестак, у Марозаўскім раёне сіламі СПА знішчана больш за 40 цэляў. У выніку атакі пашкоджаная электрападстанцыя. Вядуцца работы па аднаўленні энергазабеспячэння», – піша Голубеў.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць пра атаку на аэрадром у Марозаўску. Там знаходзяцца бамбавікі Су-24, Су-24М, Су-34.

«Цэляць у аэрадром, але нашы байцы збіваюць дроны. У некаторых месцах згасла святло», – піша тэлеграм-канал «Это Ростов новости». Пасля гадзіны ночы мясцовыя жыхары налічылі больш за 60 выбухаў, адзначаецца ў крыніцы.

Гэты ж тэлеграм-канал піша, што дроны належаць ЗСУ. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі Украіны і Расеі пра гэта не гавораць.

Апошнім часам атакі беспілотнікаў на тэрыторыі Расеі сталі больш інтэнсіўнымі. 2 красавіка БПЛА ўпершыню змаглі дасягнуць і атакаваць тэрыторыю Татарстана. Гэта знаходзіцца прыкладна за 1200 кіламетраў ад тэрыторыі Украіны.

Hавiны
Казахстан зняпраўдзіў інфармацыю, што дроны атакавалі Татарстан з яго тэрыторыі
2024.04.02 22:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў