Беларусы актыўна куплялі аўтамабілі ў сакавіку – перад павышэннем утылізацыйнага збору


Беларусы купілі ў дылераў аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» 3460 аўтамабіляў у сакавіку. Гэта ў 2,3 разы больш, чым у сакавіку 2023 года, гаворыцца ў паведамленні «БАА».

импорт авто, аўтамабілі
Здымак мае ілюстрацыйны
характар. Фото: pixels.com

З 3460 прададзеных аўтамабіляў легкавых было 3205.

Асацыяцыя адзначае, што ўвесь першы квартал паказнікі продажаў новых аўто былі высокімі.

«Дадатковым фактарам росту больш чым у два разы ў параўнанні з мінулым годам сталі ўведзеныя з 1 красавіка 2024 года змены ў вылічэнні ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь.

Верагоднасць істотнага падаражэння аўтамабіля за кошт павелічэння ўтыльзбору на новыя аўто з’явілася стымулам для спажыўцоў, якія планавалі куплю аўтамабіля і якія вырашылі гэтае пытанне да ўступлення ў сілу новых правілаў», – паведамляе кіраўнік ТАА «АВТОПРОМСЕРВИС», сябра праўлення БАА Андрэй Ткачоў.

За апошні год таксама зʼявілася тэндэнцыя росту долі продажаў электрамабіляў. Па выніках сакавіка яна склала 5,4  % ад усіх прададзеных легкавых аўто. У 2023 годзе яна дасягнула толькі 1,9 %.

Усяго ў першым квартале 2024 года было прададзена 8252 машын. З іх легкавых – 7613 штук. Яшчэ 639 – камерцыйныя аўто. У параўнанні з першым кварталам 2023 года рынак вырас на 131 %.

«Зыходзячы з намечаных тэндэнцый на рынку і з улікам таго, што не адбудзецца істотных негатыўных змяненняў, аўтамабільная асацыяцыя “БАА” пацвярджае раней агучаны прагноз і мяркуе, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць 35000 рэалізаваных новых аўтамабіляў», – заключае асацыяцыя.

Асабісты капітал
Як беларусаў прымушаюць двойчы плаціць адзін падатак
2019.02.11 18:05

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў