У беларускіх школах узмацнілі «патрыятычнае выхаванне» і ўводзяць акцыі «русского мира»


У беларускіх школах адміністрацыя ўзмацняе «патрыятычнае» выхаванне дзяцей. Абавязковым стала супольнае выкананне школьнікамі дзяржаўнага гімну. Для старшакласнікаў увялі ўрокі вайсковай падрыхтоўкі. Бацькі навучэнцаў распавядаюць «Белсату», што дзецям таксама прапаноўваюць браць удзел у падзеях так званага «русского мира».

Вучні старэйшых класаў у піянерскіх гальштуках выносяць дзяржаўны сцяг на ўрачыстай лінейцы ў адной са школаў у Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Бацькі беларускіх школьнікаў паведамляюць пра тое, што ў школах настаўнікі і адміністрацыя ўзмацняюць увагу да так званага патрыятычнага выхавання дзяцей. Цяпер стала актуальным збіраць дзяцей у актавай зале дзеля супольнага выкананне гімну. У школах усталявалі вялікія экраны, на якіх на фоне чырвона-зялёнага сцяга бягуць радкі са словамі гімну, і дзеці абавязаныя спяваць. У гэты час адміністрацыя школы сочыць за навучэнцамі, каб яны шчыра бралі ўдзел у гэтым «патрыятычным выхаванні». У адваротным выпадку ўзнікаюць канфлікты.

«Дырэктар школы пабачыў, што мая дачка не спявала гімн. Што стала прычынаю для гэтага, я не ведаю, але ўзнік скандал. Нас выклікалі ў школу на наступны дзень. Дырэктар заявіў, што маё дзіця падае вельмі негатыўны прыклад астатнім вучням, ён не жадае, каб іншыя дзеці бачылі такое. Узнікла нават размова пра выключэнне дачкі са школы. Хаця яна даволі добра вучыцца і ніколі не мела праблемаў з паспяховасцю», – распавёў «Белсату» бацька школьніцы.

Каментар
Эксперымент вялікай рэформы. Як змяняецца школьная і вышэйшая адукацыя ў Беларусі
2022.09.02 08:00

Паводле нашага суразмоўцы, канфлікт з часам залагодзілі, але ён не адзіны, такіх прыкладаў даволі шмат у Беларусі.

На жаль, у Беларусі палітычныя рэаліі такія, што той жа Оруэл адпачывае, кажа ў размове з «Белсатам» Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік праекту @pozirkonline. Шмат якіх рэчаў гэты таленавіты пісьменнік, які напісаў вядомую антыўтопію, проста не мог прадбачыць.

«Беларуская рэчаіснасць перасягнула ягоныя фантазіі. Беларуская палітычная сістэма ідзе ў кірунку таталітарызацыі, і гэты працэс закранае ўсе сферы, уключна з сістэмай адукацыі. Ад пачатку кіравання Лукашэнка быў нераўнадушным да гэтай сферы. Уводзілі нейкія інавацыі, матывам якіх было выхаванне адданых патрыётаў краіны. Калі перакласці на звычайную мову, то ў адукацыі ён бачыць не неабходнасць навучання, а выхаванне паслухмяных вінцікаў сістэмы», – перакананы Аляксандр Класкоўскі.

Кіраўнікі ў вайскова-патрыятычным выхаванні пачнуць працу ва ўстановах адукацыі Менску і Менскай вобласці 1 верасня. Ужо складзеныя штатныя расклады, уведзеныя стаўкі ў залежнасці ад колькасці вучняў у школах. Малюнак Дэ Лёс

На думку палітычнага аглядальніка, чым далей, тым гэты працэс узмацняецца. Калі параўноўваюць не з Оруэлам сістэму, а з прыкладамі ў гісторыі, то цяпер назіраем сталінізацыю ў сістэме адукацыі. Бальшавікі ў свой час былі захопленыя ідэяй фармавання новага чалавека. Ім здавалася, што шляхам нейкай індактрынацыі, шляхам замбавання можна стварыць людзей, якія будуць ідэальнымі для ўтапічнай мадэлі, якую прыдумалі Маркс, Энгельс і Ленін.

Вядома, той эксперымент праваліўся. Апошнія гады СССР прадэманстравалі, што стварыць гэтага новага чалавека, які быў бы адданым схаластычным ідэалам, не ўдалося, кажа Аляксандр Класкоўскі. Людзі паказалі імкненне да свабоды, да свабоднага мыслення. У часы перабудовы пачалі стварацца партыі, адбываліся шматлюдныя мітынгі. Партыйныя ідэолагі ў выніку хаваліся і не наважваліся выходзіць да людзей, бо проста не маглі нешта сказаць, а тыя пустыя лозунгі, якія яны агучвалі, сустракалі свістам.

«Думаю, што і сённяшнія ідэолагі Лукашэнкі таксама пацярпяць фіяска, бо ў гістарычным плане такая сістэма асуджаная. Але, на жаль, яны могуць наламаць шмат дроваў і скалечыць шмат лёсаў дзіцячых, падлеткавых гэтай муштрой і тым, што хочуць дамагчыся вонкавай лаяльнасці», – кажа палітычны аглядальнік.

Эксперт таксама нагадвае, што раней не было інтэрнэту, людзі не ездзілі за мяжу. Тым больш што Беларусь аднавілі цалкам пасля вайны. Людзі былі ўдзячныя ўладам за тое, што пераадолелі разруху і голад. Але цяпер ёсць інтэрнэт, таму дзеці, моладзь настаўленыя даволі крытычна і могуць аддзяляць зярняткі ад шалупіння.

Hавiны
«Не новы кодэкс, а стары і пагоршаны». Што ўлады зробяць з беларускай адукацыяй
2022.02.02 17:31

«Русский мир» у беларускіх школах

Прасоўваецца ў школе сярод вучняў і так званы «русский мир». 3 красавіка настаўнік «патрыятычнага» выхавання Расейскага дому ў Гомлі Дзмітрый Уклейка арганізаваў жалобную акцыю з нагоды гібелі расейскага ваеннага блогера Уладлена Татарскага. Уклейка прывёў на акцыю вучняў сярэдняй школы № 59 Гомля.

Дзмітрый Уклейка з вучнямі гомельскай СШ № 59.
Фота: Русский дом в Гомеле / Вконтакте

У сярэдзіне сакавіка ўзнік скандал праз тое, што прарасейскі актывіст Уладзімір Габроў, які ў Рэчыцы ўзначальвае вайскова-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф», перадаў у музей Рэчыцкай раённай гімназіі экспанат – кувалду ПВК «Вагнэр».

Hавiны
Кувалду «Вагнэра» школе Рэчыцы падарыў злачынца, які загадаў катаваць і забіць сірыйца
2023.03.16 10:05

Бацькі школьнікаў паведамляюць, што настаўнікі ў Беларусі прапаноўваць дзецям далучацца да некаторых акцыяў «русского мира».

«Класны кіраўнік прапанаваў старшакласнікам узяць удзел у акцыі напісання лістоў «воінам-героям на фронт». Сын мімаходзь распавёў пра гэта. Мяне шакавала такое. Прычым класны кіраўнік не раіўся з бацькамі, а сам выступіў з такой ініцыятывай. На жаль, сын не ведае, ці далучыўся нехта да гэтай акцыі. Але насамрэч гэта жахліва», – дзеліцца сваймі эмоцыямі чытачка «Белсату».

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі кажа, што насамрэч адыёзных актывістаў «русского мира» ў Беларусі не так і шмат. Цалкам русіфікаваных грамадзянаў у Беларусі, паводле сацыялагічных даследаванняў, усяго каля 4 %. Але цяпер у краіне баяцца «русского мира». І гэтая атмасфера, лічыць Аляксандр Класкоўскі, характэрная не толькі для чыноўнікаў, але і для настаўнікаў, дырэктараў школаў.

«Так і ў выпадку з той жа кувалдай «Вагнэра», дырэктарка хоча адхрысціцца ад гэтай усёй сітуацыі, бо яна разумее, што засвяціцца ў гэтай сітуацыі, кажучы слэнгам, будзе «зашкварна». Увогуле, большасць настаўнікаў – гэта тутэйшыя людзі, якія баяцца падняць голас супраць, нават калі ў душы яны зусім не ў захапленні ад гэтых шчыраванняў мясцовых актывістаў «русского мира», – кажа Аляксандр Класкоўскі.

Разбор
Дэградацыя школы зайшла ў піке: што адбываецца з беларускай адукацыяй і што рабіць бацькам
2022.12.28 10:51

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў