Пенсіянеры і фельчар выцягвалі захраслую на разбірай дарозе хуткую


Пад Маладзечнам у вёсцы Вязавец на разбітай дарозе захрасла машына хуткай дапамогі. Выцягвалі яе пенсіянеры разам з фельчарам, піша выданне «Край».

Вяскоўцы з фельчарам выцягваюць захраслую хуткую.
Фота: Надзея Бондар / Kraj.by

2 красавіка жыхары вёскі Вязавец выклікалі хуткую дапамогу, але аўтамабіль захрас на разбітай дарозе. Вяскоўцы, зрэшты, даўно скардзіліся на стан дарогі ў вёсцы. Мясцовыя ўлады абяцаюць развязаць праблему з 2017 года, але пытанне застаецца адкрытым.

Машыну хуткай дапамогі выцягвалі пяць пенсіянераў з удзелам фельчара. Пасля гэтага вяскоўцы склалі калектыўны зварот і збіраюць подпісы з патрабаваннем пакласці асфальт.

Hавiны
Не ўсё было кепска. Добрыя навіны за тыдзень
2023.04.02 18:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў