Літва хоча забараніць увоз і транзіт сельгаспрадукцыі з Беларусі


Літоўскія ўлады могуць увесці часовую забарону на ўвоз і транзіт «сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў» расейскай і беларускай вытворчасці, паведамляе партал «Delfi».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Peggy und Marco Lachmann-Anke / Pixabay

Разгляд адпаведнай папраўкі ў закон «Аб сельскай гаспадарцы, харчаванні і развіцці вёскі» зарэгістраваў кіраўнік камітэту Сейму ў справе эканомікі Казіс Старкявічус.

Удакладняецца, што забарону прапаноўваецца ўвесці з 15 красавіка 2024 года да 1 ліпеня 2025 года.

4 лютага прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні заявіў аб намеры ініцыяваць увядзенне «поўных санкцыяў» на ўвоз у Еўразвяз сельскагаспадарчых і харчовых тавараў з Беларусі і Расеі.

Пра гэта Туск паведаміў па выніках перамоваў з прэзідэнтам і прэмʼер-міністаркай Літвы Гітанасам Наўседам і Інгрыдай Шыманіце.

Паводле польскага прэмʼера, «агульнаеўрапейскае рашэнне [аб увядзенні такіх санкцыяў. – Заўв. belsat.eu] будзе непараўнальна больш эфектыўнае, чым асобныя рашэнні краінаў рэгіёну».

«Гаворка ідзе аб тым, каб зрабіць санкцыі больш рэалістычнымі і ўзмацніць іх у сувязі з нападам Расеі на Украіну і супрацаю Беларусі з РФ», – сказаў Туск.

Hавiны
Літва апытае 18–20 тысячаў беларусаў. За няправільны адказ можа назваць «пагрозай бяспецы»
2024.02.27 14:27

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў