Жонка палітвязня Дзяніса Івашына звярнулася да палітыкаў з просьбай дапамагчы выратаваць мужа


Жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга запісала відэазварот да ўкраінскіх і беларускіх палітыкаў з заклікам выратаваць вязня і садзейнічаць ягонаму абмену.

Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота з сямейнага архіву

Вольга Івашына, жонка палітычнага зняволенага Дзяніса Івашына нагадала, што журналіст выступаў за незалежнасць Украіны і Беларусі, змагаўся з расейскімі нападнікамі на інфармацыйным полі. Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе. Менавіта гэта, на яе думку, стала прычынай затрымання і катаванняў.

«Яго катуюць, здзекуюцца. Забараняюць любую сувязь з роднымі. Акурат цяпер Дзяніс у карцары, куды яго змясцілі, падобна сімвалічна, за содні да поўнамаштабнага Расеі ва Украіну. Дзяніс, як грамадзянін Беларусі, які мае статус замежнага ўкраінца, заўсёды выступае за незалежнасць нашых братэрскіх краінаў. Менавіта таму ён уяўляе пагрозу і небяспеку для ўсходніх акупантаў», – кажа Вольга Івашына.

Дзяніса абвінавачваюць у «дзяржаўнай здрадзе», таму родныя лічаць, што ён ваеннапалонны. З гэтай нагоды Вольга Івашына звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, украінскіх палітыкаў, Святланы Ціханоўскай, Зянона Пазняка, з просьбай дапамагчы ўратаваць і паспрыяць абмену ваеннапалоннага Дзяніса Івашына.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць органаў унутраных справаў»). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Пазней стала вядома, што журналісту выставілі новае абвінавачанне – паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае 7–15 гадоў.

Артыкулы
Маці палітвязня Дзяніса Івашына 127 дзён не атрымлівае лістоў ад сына
2022.01.20 15:36

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў