Выйшаў на волю рэжысёр Андрэй Саўчанка


На волю выйшаў рэжысёр Андрэй Саўчанка. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BY_culture.

Рэжысёр Андрэй Саўчанка. Крыніца фота: t.me/by_culture/

Але следства ў ягонай справе працягваецца, паведамляецца. У чым вінавацяць Андрэя Саўчанку дагэтуль невядома: ён знаходзіцца пад падпіскай аб нераспаўсюдзе.

Андрэя Саўчанку затрымалі 23 лютага ў Менску на ганку тэатру БДУ «На балконе», дзе ён працуе. Спачатку мужчыну кінулі на Акрэсціна, потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Для падтрымкі сям’і Саўчанкі быў абвешчаны збор: ягоная жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, у сямʼі яшчэ – маленькая дачка. За кратамі Андрэй Саўчанка прабыў 10 содняў.

Hавiны
На волю выйшаў Анатоль Шалковіч – герой мема пра «памідоры са смятанай»
2022.03.05 13:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў