Суд агучыў вырак Антону Бяленскаму, валанцёру штабу Бабарыкі


Антон Бяленскі ў судзе, 5 сакавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў палітычнага вязня Антона Бяленскага 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Антона Бяленскага вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Фота: ТК / Белсат

Тэрмін перабывання пад вартаю з 13 жніўня будзе залічаны ў тэрмін абмежавання волі як адзін дзень да двух. Антона Бяленскага вызвалілі з-пад варты, ён застанецца пад падпіскай аб нявыездзе да таго часу, пакуль прысуд не набудзе моц.

Учора пракурор патрабаваў для Антона Бяленскага 2 гады «хіміі».

Блізкія і знаёмыя Антона Бяленскага, 5 сакавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Антона Бяленскага вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Фота: ТК / Белсат
Антона Бяленскага вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Фота: ТК / Белсат

Антона Бяленскага затрымалі 10 жніўня першапачаткова ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых закалотаў»). Тады ён быў у гатэлі «Беларусь» на 17-м паверсе, куды і ўварваліся сілавікі. Згодна з абвінавачваннем, Антон Бяленскі, ведаючы пра планаваныя 9 жніўня несанкцыянаваныя масавыя акцыі, з мэтаю перашкодзіць працаўнікам праваахоўных органаў выконваць службовыя абавязкі не пазней за 23:00 на пр. Машэрава далучыўся да групы грамадзянаў, якія груба парушалі грамадскі парадак, што выявілася ў публічным выкрыкванні лозунгаў, стаянні ў счэпцы, блакаванні руху грамадскага транспарту, у тым ліку гучна пляскаў у далоні, неаднаразова адмовіўся выконваць законныя патрабаванні міліцыянтаў і наўмысна перашкаджаў руху транспарту, а таксама ўгаворамі прыцягваў іншых людзей да супрацьпраўных дзеянняў. Нібыта ў выніку гэтага быў спынены рух як мінімум пяці аўтобусных маршрутаў, чатырох тралейбусных і двух трамвайных.

Віну Антон прызнаў часткова, ад апошняга слова адмовіўся.

Гісторыі
Антон Бяленскі: бізнесовец, які стаў палітыкам і палітвязнем
2021.02.24 08:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў