На паседжанне Лігі студэнцкіх аб'яднанняў Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках


Каля 18:30 5 сакавіка невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкі аб’яднанняў, якое праходзіла ў бізнес клубе Imaguru у Менску.

Сёння там меліся выбіраць старшыню Студэнцкага прафсаюзу.

Праграма імпрэзы.
Фота: Белсат

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі сябры асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. На дадзены момант яны не выходзяць на сувязь, – паведамілі у тэлеграме Каардынацыйнай рады.

Дапоўнена: Андрэй Ягораў паведаміў, што знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. Туды, хутчэй за ўсё, перамяшчаюць астатніх удзельнікаў мерапрыемства, – паведамілі у тэлеграме Каардынацыйнай рады.

Сталі вядомыя імёны некаторых затрыманых студэнтаў:

  1. Аляксандр Паршэнкоў, БДУ;
  2. Вікторыя Смаляк, БДУ;
  3. Цімафей Красноў, юрфак БДУ;
  4. Анастасія Махомет, БДМУ;
  5. Станіслаў Сенюковіч, БДМУ;
  6. Яўген Денісенка, БНТУ;
  7. Сафія Маргунова, філфак БДУ
  8. Іван Каструкоў, юрфак БДУ;
  9. Алена Койда, біяфак БДУ;
  10. Лэйла Мефтах, БДМУ;
  11. Ганна Карпенка, БДМУ.
  12. Марцін Смалюга, БДУ;
  13. Кацярына Бурко, БДАМ;
  14. Кацярына Смольская, БДАМ;
  15. Канстанцін Акінчыц, БДАМ

Вядома, што затрыманых дастаўляюць у Маскоўскі, Першамайскі, Кастрычніцкі і Ленінскі РАУС. Таксама некаторых студэнтаў пачылі адпраўляць у ЦІП.

Так як суды не працуюць у панядзелак з-за дзяржаўнага свята, затрыманых павінны будуць выпусціць па заканчэнні 72 гадзін.

Hавiны
Заснавальніца бізнес-клубу Imaguru распавяла пра сітуацыю з затрыманнем
2021.03.05 20:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў