У Арменіі арыштавалі беларуса, абвешчанага ў вышук за ўхіленне ад войска


У Арменіі суд першай інстанцыі арыштаваў на 40 содняў беларуса Яраслава Новікава, якому пагражае дэпартацыя на радзіму, паведамляе «Радыё Свабода». У Беларусі супраць мужчыны заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад абавязковай вайсковай службы, яго абвесцілі ў міждзяржаўны крымінальны вышук СНД.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: total.kz

Юрыст Хельсінкскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян, які абараняе беларускага грамадзяніна, быў упэўнены, што арышту не будзе, бо дакументы з Менску, на падставе якіх суд ухваліў рашэнне, не адпавядалі заканадаўству Арменіі і Еўрапейскай канвенцыі.

Цягам некалькіх дзён праўнік абскардзіць пастанову суда першай інстанцыі:

«Вядома, заўтра-паслязаўтра мы будзем падаваць апеляцыю, а пракуратура цягам 40 дзён будзе чакаць з Беларусі адпаведныя дакументы аб перадаванні. Спадзяюся, што ў апеляцыйным судзе будзе больш кваліфікаваны суддзя, і рашэнне будзе справядлівым і адпавядаць усім нормам права».

Яраслава Новікава затрымалі ў Арменіі на мяжы з Грузіяй 2 лютага. Падчас памежнага кантролю высветлілася, што Менск абвесціў яго ў міждзяржаўны крымінальны вышук СНД з увагі на крымінальную справу за ўхіленне ад абавязковай вайсковай службы.

Hавiны
У Арменіі затрымалі беларуса, якога вышукваюць за ўхіленне ад войска
2024.02.04 11:58

Новікаў жыў у Грузіі, планаваў пераехаць у Балгарыю, аднак амбасада ў Тбілісі не дала візы. Беларус пастанавіў ехаць у Ерэван, каб там падаць дакументы на візу.

Разбор
Адкуль могуць дэпартаваць і экстрадаваць у Беларусь на палітычны запыт, а дзе бяспечна
2024.02.04 14:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў