Сенат ЗША прадставіў законапраект з фінансаваю дапамогаю Украіне


4 лютага Сенат ЗША прадставіў законапраект, што прадугледжвае $ 60 млрд дапамогі Украіне. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікае як мага хутчэй яго прыняць, але ў Палаце прадстаўнікоў супраць, піша «Reuters».

Капітолій ЗША.
Фота: David Maiolo / Picasa, CC BY-SA 3.0

«Я заклікаю Кангрэс аб’яднацца і хутка прыняць гэтае двухпартыйнае пагадненне», – заявіў Джо Байдэн і пахваліў раздзел пра міграцыйныя захады ў законапраекце. Раней узгадненне дапамогі Украіне зацягнулася на некалькі месяцаў праз спрэчкі акурат наконт міграцыйнага пытання.

Усяго законапраектам прапануецца выдаткаваць $ 118 млрд. З іх $ 60,06 млрд – на падтрыманне Украіны, $ 20,23 млрд – на ахову межаў ЗША, $ 14,1 млрд – на дапамогу Ізраілю.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан абвясціў законапраект «мёртвым».

«Гэты законапраект яшчэ горшы, чым мы чакалі, ён не зможа пакласці канец памежнай катастрофе, створанай прэзідэнтам», – заявіў Джонсан.

Калі законапраект усё ж стане законам, гэта будуць значныя змены ў іміграцыі і ахове межаў ЗША.

Некаторыя прагрэсіўныя дэмакраты абураныя тым, што законапраект не дае ніякіх магчымасцяў для атрымання грамадзянства 11 мільёнам людзей без дакументаў, якія жывуць у ЗША на працягу многіх гадоў, у тым ліку імігрантаў, прывезеных у краіну ў дзяцінстве.

Агляд
Расейцы Аўдзееўцы і Зяленскі ў Работыне. Што адбываецца ва Украіне?
2024.02.04 19:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў