Помста сілавікам за непадтрыманне гвалту і пагроза бясконцых выракаў для палітвязняў. Рэпрэсіі 5 лютага


У Жодзіне затрымалі пяцёх былых супрацоўнікаў МУС, якія запісвалі звароты да калегаў і асудзілі гвалт пасля выбараў 2020 года. Паводле якога артыкула іх абвінавачваюць, пакуль не вядома. Пра гэта – у чарговым аглядзе палітычнага пераследу, што не сціхае ў Беларусі чацвёрты год.

Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба».
Фота: «Вясна» / spring96.org

У Жодзіне на мінулым тыдні затрымалі былых супрацоўнікаў гарадскога аддзелу ўнутраных справаў, якія запісвалі звароты да сілавікоў і асудзілі гвалт пасля выбараў 2020 года. Пад пераслед трапілі:

  • падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка аддзелу ГУБАЗіКу МУС, які доўгі час быў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУСу, Ігар Кісляк;
  • падпалкоўнік у адстаўцы, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУСу, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Вячаслаў Ільіч;
  • падпалкоўнік, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУСу ў ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Андрэй Дарошка;
  • падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, былы начальнік следчага аддзелу Віталь Папроцкі;
  • падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, начальнік следчага аддзелу Дзмітрый Удовін.

Яны цяпер у СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Hавiны
У Жодзіне затрымалі пяцёх былых супрацоўнікаў МУС – СМІ
2024.02.05 13:35

На палітзняволеную Вікторыю Кульшу плануюць завесці трэцюю крымінальную справу нібыта за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», даведаліся праваабаронцы «Вясны». Летась жанчыну двойчы судзілі паводле гэтага артыкула, і двойчы вырак быў аднолькавым: год няволі.

Hавiны
На палітзняволеную Вікторыю Кульшу хочуць завесці трэцюю справу за «непадпарадкаванне» ў калоніі
2024.02.05 16:59

У Ваўкавыску сілавікі затрымалі двух братоў. Вядома, што адзін з іх – супрацоўнік «Белакту». Яны нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах і распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы».

Жыхару Вялейкі прызначылі паўтара года «хіміі» і штраф у 4 тысячы рублёў нібыта за «абразу прадстаўніка ўлады». Такі вырак 53-гадоваму Аляксандру Малікаву агучыў суддзя суда Лідскага раёну Уладзімір Федаровіч. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымоўваў пракурор Мікіта Мыслявец. Падставаю для пераследу стаўся каментар на адрас камандзіра вайсковай часткі.

У Наваполацку пачаўся суд над бубначом гурту «Paranoia Dolls» Дзмітрыем Шалакам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулаў аб абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі. Працэс вядзе суддзя Віталь Лапко. Музыку затрымлівалі ўлетку летась, тады ён атрымаў арышт.

«З’явіўся ў суд, але мне паведамілі, што ніякай справы няма». Віцебскі актывіст Барыс Хамайда прыйшоў на пасяджэнне, аднак яго там не чакалі. Днямі на пенсіянера склалі пратакол і далі позву ў суд на 5 лютага. Але справы там не было, і ў канцылярыі параілі пазваніць у РАУС і самастойна даведацца пра дакументы. «Не збіраюся рабіць іхную працу. Няхай зараз шукаюць мяне», – напісаў Хамайда ў сваім Facebook.

Агляд
Дэпартацыя ізраільцянаў і адказнасць за «дармаедства». Навіны рэпрэсіяў 3 лютага
2024.02.03 22:50

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў