Надзеждзіна могуць не дапусціць да выбараў прэзідэнта Расеі – ЦВК забракаваў шмат подпісаў


Цэнтрвыбаркам Расеі забракаваў больш за 15 % подпісаў, якія сабраў Барыс Надзеждзін для вылучэння на кандыдата ў прэзідэнцкіх выбарах. Праз гэта Надзеждзіна могуць не зарэгістраваць, паведамляе штаб палітыка.

Барыс Надзеждзін.
Фота: Надеждин / Telegram

«Пасяджэнне камісіі скончылася, забралі дакументы. 15,348 % браку, наперадзе дзве бяссонныя ночы. Для трапляння ў бюлетэнь неабходна не больш за 5 % браку з 60 000 правераных», – піша Ігар Арцем’еў, прадстаўнік Надзеждзіна.

Барыс Надзеждзін заявіў, што мае намер «адбіваць» подпісы.

«Калі Цэнтрвыбаркам адмовіць мне ў рэгістрацыі, я абскарджу рашэнне ў Вярхоўным Судзе», – піша патэнцыйны кандыдат у сваім тэлеграм-канале.

ЦВК Расеі назав зарэгістраваных кандыдатаў на прэзідэнта 7 лютага.

Барыс Надзеждзін адзіны сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Расеі адкрыта выступае супраць вайны. Неўзабаве пасля таго як 31 студзеня ён здаў подпісы для вылучэння, ЦВК заявіў, што ў дакументах ёсць «памылкі, якія выклікаюць здзіўленне». Пры гэтым Надзеждзін не пачатковец у палітыцы. У 1990 годзе ён стаўся дэпутатам Дзярждумы ад ліберальнага блоку «Саюз правых сілаў», перыядычна займаў чыноўніцкія пасады. У 2023 годзе спрабаваў узяць удзел у выбарах губернатара Маскоўскай вобласці, але не прайшоў рэгістрацыі.

Аналітыка
Казус Ціханоўскай. Прэзідэнцкая кампанія ў Расеі пайшла паводле беларускага сцэнара
2024.01.31 07:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў