«Белавія» абвясціла тыдзень зніжак. Куды можна паляцець танней?


«Белавія» зладзіла тыдзень зніжак на набыццё квіткоў з 5 да 11 лютага. Яны распаўсюджваюцца на пакупкі ў самой кампаніі і ў агентаў.

Самалёт кампаніі «Белавія».
Фота: Белсат

Спецыяльныя цэны пазначаныя на сайце адзнакаю «Прома». Для беспасярэдніх рэйсаў квіткі са зніжкаю можна купіць на даты з 05.02.2024 да 25.04.2024. А для транзітных – з 05.02.2024 да 31.03.2024.

Танней каштуюць наступныя беспасярэднія маршруты:

  • Менск – Казань: € 69, туды і назад – € 119;
  • Менск – Масква: € 39, туды і назад – € 69;
  • Менск – Ерэван: туды – € 99, назад – € 133, туды і назад – € 189.

Цэны ўжо з улікам таксаў і збораў аэрапортаў.

Таксама ёсць зніжкі на транзітныя рэйсы (туды і назад):

  • Масква – Менск – Ерэван / Баку / Батумі / Кутаісі / Тбілісі / Стамбул / Дэлі / Астана/ Ташкент / Дубай / Шарджа;
  • Казань – Менск – Ерэван / Баку / Батумі / Кутаісі / Тбілісі / Стамбул / Дэлі / Астана / Ташкент;
  • Ерэван – Менск – Калінінград / Санкт-Пецярбург / Масква / Екацярынбург.

Максімальны тэрмін перабывання ў пункце прызначэння на падставе акцыйных квіткоў – месяц.

«Тарыф “Прома” можна камбінаваць з іншымі (прыклад: з Менску ў Кутаісі вы набываеце акцыйны квіток, назад – паводле любога іншага тарыфу)», – адзначае авіякампанія.

Hавiны
«Белавія» прыдумала свае чорныя спісы. Хто можа туды трапіць
2024.01.21 11:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў