Савет міністраў абмежаваў вываз з Беларусі цыбулі, капусты і яблыкаў


Цяпер гэтыя прадукты можна будзе вывозіць з краіны толькі на падставе разавых ліцэнзіяў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведную пастанову 4 лютага 2022 года прыняў урад.

У адпаведнасці з гэтай пастановай, вываз цыбулі, капусты белакачаннай і яблыкаў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) па ўзгадненні з аблвыканкамамі або Менскім гарвыканкамам.

Пастанова не распаўсюджваецца на вываз прадуктаў у дзяржавы-чальцы ЕАЭС, а таксама ў межах гуманітарнай дапамогі.

Дакумент набывае моц з панядзелку і будзе дзейнічаць цягам трох месяцаў.

Кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў патлумачыў у інтэрв’ю sputnik.by, што гэтае рашэнне звязанае з цэнамі ў суседніх краінах. «Мы бярэм пад кантроль вываз прадукцыі з-за росту коштаў у краінах-суседках, каб забяспечыць унутраны рынак і нашых грамадзянаў», – заявіў міністр.

Ён дадаў, што тэрмін дзеяння пастановы можа быць працягнуты да 6 месяцаў.

Hавiны
Вяртанне ў СССР або падрыхтоўка да рэферэндуму? Навошта ўрад хоча ўвесці бонусныя карткі на ежу
2021.12.01 15:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў