МЗС Беларусі адрэагавала на спрэчку паміж амбасадаю Расеі і Нацыянальным музеем


Нацыянальны музей Беларусі ў сацсетках размясціў інфармацыю з нагоды дня нараджэння героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі. У адказ расейская амбасада абвінаваціла музей у «гістарычным невуцтве». На гэтую спрэчку адрэагавала МЗС Беларусі.

Нацыянальны музей Беларусі ў сваім Instagram назваў Тадэвуша Касцюшку героем чатырох краінаў. Але ў дыпламатычным прадстаўніцтве Расеі не пагадзіліся з тым, што Касцюшка – герой. Прадстаўнікі амбасады РФ напісалі, што называць Касцюшку нацыянальным героем Беларусі – значыць распісацца ў сваім «гістарычным невуцтве».

Скрыншот са старонкі Instagram Нацыянальнага музею.

На спрэчку адрэагавала МЗС Беларусі.

«Лічу, што не трэба з гэтага рабіць драму. Беларусь, беларускі народ для сябе сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, вызначыў. І зрабіў гэта карэктна, не ўмешваючыся ў справы іншых і не залазячы на ​​чужую тэрыторыю.

Гэта галоўнае. У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнанне або адабрэнне гэтага факту ад каго-кольвек, акрамя саміх беларусаў. З гэтага і трэба зыходзіць.

Мы суверэнная дзяржава. І няма ніякага сэнсу займацца навешваннем палітычных цэтлікаў, пагатоў неадназначных. Гэта апошняе, што нам трэба ў Год народнага адзінства.

Мы не збіраемся перапісваць гісторыю. Больш за тое, мы з Расейскаю Федэрацыяй супольна гэтаму супрацьстаім. І кіраўніцтва МЗС Расеі неаднаразова гэта падкрэслівала, гэта наш агульны падыход.

Таму Нацыянальны гістарычны музей выказаў нармальную і адназначную пазіцыю. Яна можа падабацца ці не падабацца, але яна ў нас такая.

І спрэчка пра гэта мае весціся ў межах экспертнай і канструктыўнай дыскусіі», – адрэагаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Фота
Касцюшка зноў аб’яднаў ЗША і народы Першай Рэчы Паспалітай
2020.02.05 12:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў