Расею падазраюць у выкарыстанні супраць Украіны ракетаў, атрыманых ад КНДР


Спікер пракуратуры Харкаўскай вобласці Дзмітрый Чубенка заявіў, што Расея 2 студзеня нанесла ўдары па Харкаве ракетамі, якія магла атрымаць ад Паўночнай Карэі. Пра гэта паведамляе NV.ua.

У выніку ракетнага ўдару па Харкаву 2 студзеня два чалавекі загінулі і 62 атрымалі раненні.

Падчас даследавання абломкаў было выяўлена, што некаторыя парадкавыя нумары на ракетах былі выдаленыя. Верагодна, гэта было зроблена для таго, каб схаваць краіну-вытворцу, удакладніў Чубенка.

«Знайшлі, што некаторыя парадкавыя нумары, абрэвіятуры і адзнакі з дапамогай прыбораў выдалілі адтуль. Магчыма, з дапамогай балгаркі ці іншых прылад. Імаверна, нехта хацеў схаваць сляды менавіта краіны-вытворцы ракеты. Магчыма, гэта ракеты, якія Расеі дала Паўночная Карэя, паколькі ў іх шчыльнае ўзаемадзеянне і па ўзбраенні, і па тэхналогіях. Магчыма, гэта вынік іх супрацы», – распавёў Чубенка у эфіры «Суспільне».

Пра выкарыстанне паўночнакарэйскіх ракетаў таксама заявіў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«РФ у межах сваёй адкрыта генацыднай вайны ўпершыню нанесла ўдары па тэрыторыі Украіны з дапамогаю ракетаў, атрыманых з… Паўночнай Карэі», – заявіў ён.

Паводле Падаляка, цяпер Расея, КНДР і Іран складаюць «вось зла», якая яшчэ ніколі не выглядала настолькі «відавочна, карыкатурна злачынна».

Раней, 4 студзеня, прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі падчас брыфінгу заявіў, што Расея выкарыстоўвае балістычныя ракеты Паўночнай Карэі далёкасцю ў 900 км. Паводле ягоных дадзеных, удары такімі ракетамі па тэрыторыі Украіны былі нанесеныя 30 снежня і 2 студзеня. Падчас першага маштабнага нападу паўночнакарэйская ракета ўпала ў Запарожскай вобласці, а 2 студзеня Расея выпусціла ўжо некалькі такіх ракет, заявіў Кірбі.

У МЗС Кітаю заявілі, што не валодаюць інфармацыяй пра перадачу Расеі паўночнакарэйскіх балістычных ракетаў, піша «Укрінформ».

Аналітыка
Барацьба за новы сусветны парадак. Аналізуем геапалітычныя працэсы 2023 года
2023.12.29 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў