У Беларусі працягнулі на год рэгуляванне цэнаў на будаўнічыя матэрыялы


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўхваліў пастанову аб працягненні да 1 студзеня 2024 года рэгулявання цэнаў на будаўнічыя матэрыялы. Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Цэны на будматэрыялы пачалі рэгуляваць у ліпені летась. Планавалася, што захады будуць дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года, але ўлады пастанавілі прадоўжыць рэгуляванне яшчэ на год. Адпаведны дакумент, падпісаны прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адначасова у пастанову дадалі новыя артыкулы, цэны на якія цяпер таксама рэгулюе дзяржава, сярод іх сеткі, матрацы, кардон ды іншыя вырабы з шкловалакна (акрамя шклотканіны).

Напярэдадні, 4 студзеня, у эфіры дзяржаўнага тэлебачання міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч заявіў, што «скачкападобнага росту цэнаў на будматэрыялы не плануецца, будзе прадоўжана іхнае рэгуляванне».

У кастрычніку летась паведамлялася, што за год будаўнічыя матэрыялы падаражэлі на 22,5 %.

Аналітыка
Аптымістычныя прагнозы ўраду і жорсткая рэчаіснасць. Якая будучыня чакае будаўнічую галіну
2022.04.14 11:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў