Сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне. Месцамі пахаладае да -25


Белгідрамет абвесціў на 5 студзеня штармавое папярэджанне. Сёння чакаюцца працяглыя ападкі: снег, мокры снег, месцамі з дажджом. А ўжо заўтра прагназуецца рэзкае пахаладанне.

Снегапад ў Менску.
Фота: БелТА / belta.by

У штармавым папярэджанні Белгідрамету гаворыцца, што 5 студзеня ў краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: працяглыя ападкі (снег, мокры снег, па паўночна-заходняй палове з дажджом), у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца, месцамі парывісты вецер.

Тэмпература днём ад -3 да +3, па паўднёва-заходняй палове да 8 цяпла. А ўжо заўтра чакаецца рэзкае пахаладанне, месцамі будзе нават мінус 25.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэдзіла пра магчымыя наступствы непагадзі: пашкоджанні ліній сувязі і электраперадачы, ДТЗ, абрушэнні дрэнна замацаваных канструкцый, падзенні дрэваў.

У МУС заклікалі кіроўцаў рухацца з бяспечнай хуткасцю, вытрымліваць дыстанцыю і абіраць «стрыманы стыль кіравання».

Hавiны
Чацвёрты дзень запар у Беларусі рэкордна цёплае надвор’е, але неўзабаве рэзка пахаладае
2023.01.04 13:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў