У цэнтры Віцебску з будынку дэмантавалі герб Віцебскай вобласці – Пагоню


З будынку ў цэнтры Віцебску дэмантавалі герб вобласці з выяваю Пагоні, паведамляе суполка ў Instagram «Витебск в инстаграме».

Герб з надпісам з’явіўся тут 12 гадоў таму.

У Віцебску знялі герб вобласці з Пагоняй.
Фота: vitebskfoto / Instagram
У Віцебску знялі герб вобласці з Пагоняй.
Фота: vitebskfoto / Instagram

Выява Пагоні была зацверджаная ў якасці гербу Віцебскай вобласці 2 чэрвеня 2009 года. У тым жа годзе на будынку № 14 на вуліцы Гогаля, размешчаным непадалёк ад абласнога выканкаму, усталявалі светлавы надпіс «Квітней, родная Віцебшчына!», перад якім замацавалі і герб вобласці.

Жыхары абураюцца і не могуць зразумець, каму і чым перашкодзіў герб, які зацвердзілі яшчэ ў 2009 годзе і які правісеў на будынку ўвесь гэты час.

Як паведамілі журналістам «Нашай Нівы» ў Віцебскім гарадскім выканкаме, ніякага палітычнага падтэксту ў гэтым няма, а герб забралі на рамонт. Недзе з тыдзень яго плануюць аднаўляць, і ён хутка вернецца.

Hавiны
Кіраўнік праекту «Кошт ураду»: Грошай няма, таму праблемы перакладаюцца на плечы прадпрымальнікаў
2022.01.05 16:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў