Гарадзенскага пастара Васіля Трубчыка выпусцілі з ІЧУ. Далі штраф


У Горадні аштрафавалі пастара царквы евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Святло свету» Васіля Трубчыка, паведаміў 4 снежня тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Васіль Трубчык
1 снежня 2023 года стала вядома пра затрыманне сілавікамі пастара гарадзенскай царквы евангельлскіх хрысціянаў-баптытаў «Святло міру» Васіля Трубчыка.
Фота: christianvision / Telegram

«Сёння ў Горадні адбыўся суд на затрыманым 1 снежня пастарам Васілём Трубчыкам. Ён быў аштрафаваны. Да суда пастар правёў у зняволенні 3 сутак», – паведаміў тэлеграм-канал.

Аштрафавалі пастара на 30 базавых велічыняў – гэта 1110 рублёў.

Нагадаем, Трубчыка затрымалі ў пятніцу, 1 снежня. Артыкул, па якім яго затрымлівалі і аштрафавалі, невядомы.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў