Павел Белавус не выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту

Што з ім, высветліць не ўдалося, але выглядае, што ён застаецца ў няволі.

Павел Белавус. Фота: Belsat.eu

Дырэктар крамы Symbal.by і заснавальнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус 19 лістапада быў асуджаны на 15 дзён арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП РБ – за нейкі заклік на «несанкцыянаваную акцыю». Ён мусіў выйсці на волю яшчэ днём 3 снежня, але не выйшаў, піша Symbal.by.

На якіх падставах Белавус застаўся ў няволі, калегі і сябры не здолелі высветліць.

Паўла затрымалі ў панядзелак, 15 лістапада, калі ён пайшоў па выкліку ў РУУС. Паводле праваабаронцаў, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў па «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука, якую ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Вядома, што Белавуса абвінавацілі па двух артыкулах КаАП: 19.11 ч.1 («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць») і 19.12 («Незаконны распаўсюд методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў»).

Аднак 18 лістапада суд адправіў адміністратыўную справу Паўла на дапрацоўку ў РУУС. Адтуль яго вярнулі назад у ізалятар на Акрэсціна, а на наступны дзень прызначылі новы суд.

У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» знайшлі «прыкметы праяўлення экстрэмізму»

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны