«Беларусь павінна застацца прэзідэнцкаю рэспублікаю». Лукашэнка – пра новую Канстытуцыю


На сустрэчы з працоўнаю групаю ў справе дапрацоўвання праекту Канстытуцыі 4 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што атрымаў дапрацаваны варыянт новага Асноўнага Закону Беларусі. Перад рэферэндумам будзе яшчэ адно абмеркаванне. Асноўны прынцып новай Канстытуцыі – захаваць дзейную сістэму ўлады.

Падчас сустрэчы з працоўнай групай па абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю.
Фота: БелТА

Перад працоўнаю групаю стаяла задача прапрацаваць прынцыповыя пытанні, якія датычаць рыхтавання канстытуцыйных змяненняў. Галоўныя з іх – замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаванне збалансаванасці дзяржаўнага апарату ды іншыя. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што ні ў якім выпадку не трэба руйнаваць сістэму ўлады, якая сёння існуе, і Беларусь павінна застацца прэзідэнцкаю рэспублікаю.

Аб’ектыў
Навошта Лукашэнку рэферэндум? «Хоча перадаць уладу сыну»
2021.11.02 21:37

У працоўную групу ўвайшлі больш за 30 чалавек. Сярод іх няма ніводнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасці. А ёсць кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Аляксандр Рахманаў, кіраўнік апарату Савету Міністраў Канстанцін Бурак, намесніца старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

Размова
Рэферэндум трэба сарваць
2021.10.29 16:27

Лукашэнка заявіў, што спатрэбіцца яшчэ адно паседжанне працоўнай групы, перш чым праект Канстытуцыі вынесуць на Канстытуцыйную камісію і потым на рэферэндум, анансаваны на люты 2022 года. Дакладнай даты пакуль не называюць.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў