Нобэлеўскі камітэт 4 кастрычніка абвясціў пра прысуджэнне прэміі за 2021 год у галіне фізіялогіі і медыцыны. Яе атрымаюць амерыканскія навукоўцы Дэйвід Джульюс і Ардэм Патапут’ян, які паходзіць з Лівану.
Прэміі прысудзілі за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку.
«Наша здольнасць адчуваць цяпло, холад і дотыкі неабходная для выжывання і ляжыць у падмурку нашага ўзаемадзеяння з наваколлем. У паўсядзённым жыцці мы прымаем гэтыя адчуванні як належнае. Але як узбуджаюцца нервовыя імпульсы, каб можна было адчуць тэмпературу і ціск? Гэтае пытанне развязалі лаўрэаты сёлетняй Нобэлеўскай прэміі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобэлеўскага камітэту.
Джульюс з дапамогай алкалоіду капсаіцыну вызначыў рэцэптары ў нервовых канчатках скуры, якія адказваюць за адчуванне тэмпературы, а Патапут’ян – рэцэптары, якія рэагуюць на механічныя раздражняльнікі.
МГ belsat.eu