У Форуме дэмакратычных сілаў, які стварыў Цапкала, адбыўся раскол


Шэсць сябраў часовай рады Форума дэмакратычных сілаў Беларусі – структуры, адным з ініцыятараў стварэння якой стаў Валер Цапкала, – заявілі аб выхадзе з яе складу. Пра гэта піша Zerkalo.io са спасылкай на допіс у тэлеграм-канале Форуму, які пазней быў выдалены.

Прычынай расколу структуры, якая існуе ўсяго пару месяцаў, сталі «асобныя ініцыятывы і дзеянні, якія агучваліся і рабіліся нібыта ад імя Форума».

Напрыклад, удзел яе прадстаўнікоў у «Кангрэсе свабоднай Расеі» не быў узгоднены з астатнімі ўдзельнікамі Форума. «Мы працягваем настойваць на тым, што Расея зʼяўляецца ворагам і акупантам, а яе імперыялістычныя амбіцыі пагражаюць незалежнасці і нацыянальнай самасвядомасці свабодных краін і народаў», – гаварылася ў заяве.

Hавiны
Вераніка Цапкала хоча кантраляваць медыі, бо пра яе з мужам мала пішуць
2022.08.08 18:53

Актывісты таксама крытыкуюць ініцыятыву правядзення выбараў сярод апазіцыі, якую прасоўвае Цапкала. Яны лічаць яе «непрапрацаванай». У прыватнасці, аўтары заявы наракаюць на тое, што для правядзення такіх выбараў плануецца выкарыстоўваць да гэтага часу невядомую платформу, а назіральнікамі і арганізатарамі на іх ужо запрошаны прадстаўнікі расейскай апазіцыі.

«Самі ініцыятары не могуць на гэты момант пракаментаваць навошта іх арганізоўваюць, адкуль узяўся тэрмін у тры месяцы, і як яны могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Акрамя таго застаюцца адкрытымі наступныя пытанні: крыніцы фінансавання ініцыятывы і небяспека яе ўдзельнікаў», – паведамлялася ў тэксце заявы.

Заяву падпісалі Вячаслаў Епішка, Міхаіл Кучараў, Вольга Катовіч, Вадзім Дзмітранок, Вольга Пашкевіч і Таццяна Сівачэнка.

Аб’ектыў
«Трэба аб’ядноўвацца і ісці да мэты вызвалення Беларусі, а не бясконцыя выбары праводзіць»
2022.08.12 23:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў