Паводле інфармацыі польскага боку, сёння, 4 жніўня, яму будзе выказаны рашучы пратэст супраць несправядлівага прысуду і пазбаўлення волі не толькі журналісткі Ірыны Слаўнікавай, але таксама Анджэя Пачобута ды іншых палітвязняў.
Намеснік кіраўніка польскага МЗС Марцін Пшыдач назваў прысуд Ірыне Слаўнікавай «непрымальным, які парушае правы чалавека і свабоду друку».
«Часовы павераны ў справах Беларусі выкліканы ў МЗС. Заўтра раніцай ён атрымае рашучы пратэст з польскага боку і патрабаванне неадкладнага вызвалення не толькі асуджанага журналіста, але і іншых асобаў, у тым ліку незаконна пазбаўленых волі журналістаў на чале з Анджэем Пачобутам», – заявіў Пшыдач, перадае «PAP».
Пытанне ціску на рэжым Лукашэнкі таксама распрацоўваецца польскім бокам праз міжнародныя дыпламатычныя каналы, у першую чаргу каналы Еўразвязу. У ведамстве дадалі, што санкцыі Еўразвязу ў дачыненні рэжыму мусяць быць значна больш грунтоўныя.
Марцін Пшыдач таксама адзначыў, што цяжка меркаваць, калі польскія і міжнародныя намаганні могуць даць эфект, бо Беларусь застаецца краінай, якая праводзіць вельмі рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні грамадзянаў і не змяняе яе, нягледзячы на розныя міжнародныя захады і ўвядзенне наступных пакетаў санкцый.
А напярэдадні міністр замежных справаў Польшчы Матэўш Маравецкі зрабіў адмысловую заяву з нагоды прысуду – 5 гадоў зняволення журналістцы Ірыны Слаўнікавай.
Алена Рувіна belsat.eu