Гурт «Intelligency» стварыў кліп на песню «Беларуская малітва»


Аўтар папулярнага гіта «August» гурт «Intelligency» выпусціў новы кліп на песню «Беларуская малітва». Ідэя кліпа натхнёная беларускім лялечным тэатрам – Батлейкай.

Кліп на песню «Беларуская малітва» ўзнік на падставе беларускага народнага лялечнага тэатру Батлейка.

«Мы пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі. Ўяўленні людзей пра лад свету ўскладніліся, таму і наша батлейка выглядае па-новаму. У якасці карцін раю мы выкарыстоўвалі працы сучаснай беларускай мастачкі Насці Рыдлеўскай, а касцюмы і аксесуары для галоўных герояў далі актуальныя беларускія дызайнеры».

«На працягу ўсяго праекту нас пераследавалі дзіўныя супадзенні і знакі, а самыя здымкі адбываліся ў самую кароткую ноч у годзе. У выніку атрымалася страшная казка пра сучасную беларускую рэальнасць, напоўненая метафарамі і сімваламі» , – кажуць аўтары відэа, рэжысёры прадакшну DVAcinema Маша Манакава і Дзмітрый

Ляўкоўскі.

ВІДЭА
Вольны хор спяваў у Каралеўскім замку Варшавы. Відэа
2021.07.29 19:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў