Палітвязню Фаміну за самвыд прызначылі сем гадоў калоніі


29-гадоваму палітвязню Андрэю Фаміну вынеслі прысуд за самвыд. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Вырак быў вынесены 21 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Андрэй Фамін.
Фота: spring96.org

У справе Андрэя Фаміна ў Менскім гарадскім судзе адбылося тры судовыя пасяджэнні. Пасля чаго суддзя Анжэла Касцюкевіч прысудзіла палітвязню сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фаміна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцыяў»), ч. 1 арт. 342 («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), ч. 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»). Паводле сілавікоў, палітвязень быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Веснікі», якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама яго абвінавацілі ва ўдзеле ў маршы 30 жніўня 2020 года.

Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Падчас затрымання яго збівалі, што бачна таксама на відэа сілавікоў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў