Беларусь уступіць у ШАС у 2024 годзе


Беларусь далучыцца да Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) у якасці паўнапраўнага чальца ў 2024 годзе. Пра гэта 4 ліпеня падчас брыфінгу паведаміў міністр замежных справаў Індыі Вінай Кумар Агарўаль.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: news.cgtn.com

«Лідары віталі падпісанне мемарандуму аб абавязках Беларусі ў рамках уступлення ў якасці дзяржавы-сябра. Працэс уступлення будзе завершаны ў 2024 годзе на саміце ШАС», – сказаў індыйскі міністр.

У сваю чаргу міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што «працэс можа быць завершаны яшчэ да наступнага саміту».

Пакуль Беларусь застаецца назіральніцай пры арганізацыі (з 2015 года). Для ўступлення ў ШАС Беларусі трэба будзе падпісаць шэраг міжнародных дамоваў і выканаць іншыя ўмовы.

Цяпер у Шанхайскую арганізацыю супрацы ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан.

Каментар
Чаму Лукашэнка так спяшаецца ў ШАС?
2023.03.09 20:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў