Палітвязень Арцём Табакар цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю


28-гадовы палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю з ваўкавыскай калоніі № 11 4 ліпеня, цалкам адбыўшы пакаранне за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Арцём Табакар.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 году. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Суддзя Ленінскага суду Менску Анастасія Ачалава пакарала маладзёна годам пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Матэрыяламі па справе былі толькі фотаздымак і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 году.

Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма палітвязнем.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 4 ліпеня
2022.07.04 22:38
Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў