Галоўныя падзеі 4 ліпеня. Лукашэнка і Крым, Дзень культуры, «Магутны Божа» і салідарнасць замежжа


330 дзён беларусы няспынна змагаюцца супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ўладаў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Лукашэнка чакаюць у Крыме

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскія ўлады чакаюць візіту ў Крым Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Крэмль чакае візіту Лукашэнкі ў анэксаваны Крым
2021.07.04 00:04

Кіраўнік расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў падтрымаў запрашэнне на паўвостраў Аляксандра Лукашэнкі, пра якое заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў:

«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем рады прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме».

Hавiны
«Сардэчна запрашаем». Кіраўнік анэксаванага Крыму таксама запрасіў Лукашэнку да сябе
2021.07.04 10:37

Затрымалі грамадзяніна Украіны і старшыню «Маладога фронту»

Дзяніс Урбановіч, лідар «Маладога фронту».
Фота: Радыё Свабода

У Берасці 3 ліпеня ў 18.15 былі затрыманыя сужэнцы Дзмітрый і Юлія Велясніцкія. Таксама затрыманы мянчук Іван Лобыраў, на ягоным лецішчы супрацоўнікі ў масках правялі ператрус без панятых.

У Століне быў затрыманы грамадзянін Украіны Павел Рабешка. Па месцы жыхарства хлопца таксама правялі вобшук.

Hавiны
3 ліпеня ў Беларусі затрымалі грамадзяніна Украіны і старшыню «Маладога фронту»
2021.07.04 11:49

Каталікі працягваюць спяваць гімн «Магутны Божа»

У каталіцкіх святынях Беларусі працягваюць выконваць беларускі рэлігійны гімн «Магутны Божа», хоць супраць гэтага выступіў Аляксандр Лукашэнка.

4 ліпеня «Магутны Божа» спявалі прынамсі ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Hавiны
Нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі, каталікі працягваюць спяваць гімн «Магутны Божа»
2021.07.04 14:39

7 ліпеня стане Днём культуры Новай Беларусі

Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем абвесцілі 7 ліпеня Днём беларускай культуры.

«Доўгія гады рэжым спрабаваў зрабіць так, каб мы ня ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры, хацеў пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, выкрасці ў беларускага народу павагу да гістарычных і культурных каштоўнасцяў. Але яму гэта не ўдалося,» – гаворыцца ў заяве НАУ.

Hавiны
7 ліпеня – Дзень культуры Новай Беларусі
2021.07.04 16:48

У рамках тыдня беларускай культуры абвешчанай Святланай Ціханоўскай і Радай Культуры, беларуская дыяспара Беластоку адзначыла ўчора Купалле! Свята славянскіх традыцый, якія дазволяць адчуць усю моц старажытных рытуалаў.

У рамках Купалля беларусы Беластоку арганізавалі пляценне вянкоў і спевы купальных песень, адбылася святочная праграма з народнымі забавамі, танцамі і карагодамі, да світання вогнішча, святочны баль, гутаркі і любімыя песні.

Купалле беларусаў Беластоку. Фота з архіву дыяспары
Купалле беларусаў Беластоку. Фота з архіву дыяспары

Нават дожджык не перашкодзіў стойкім беларусам выйсці на акцыю салідарнасці. Львоў. Ангарская з Сакалятамі падтрымліваюць свае раёны!

Акцыя ў Львове. Фота ад чытачоў Белсату

Беларусы з Гданьску на штотыднёвай акцыі салідарнасці: «Верым! Можам! Пераможам! Мы не здаемся! Жыве Беларусь!»

Беларусы з Гданьску. Фота ад чытачоў Белсату
Беларусы з Гданьску. Фота ад чытачоў Белсату

Марш салідарнасці ў Франкфурце-на-Майне

Беларусы з Нямеччыны. Фота ад чытачоў Белсату
Беларусы з Нямеччыны. Фота ад чытачоў Белсату

Маскоўская дыяспара на акцыі салідарнасці:

«Землякі, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ў нашай агульнай барацьбе з хунтай. Памятаеце, што ў іх метадычцы ўжо даўно ўсё старонкі перавернутыя, а сваіх ідэй гэтыя гаваркія галовы ня народзяць ніколі».

Беларусы Масквы. Фота ад чытачоў Белсату

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў