Адзіны COVID-пашпарт мае спрасціць падарожжа па Еўрасаюзу для яго грамадзян. Усе дзяржавы-ўдзельнікі ЕЗ зараз павінны мець магчымасць выдаць і прыняць гэты дакумент, паведамляе «Настоящее время».
COVID-сертыфікат можна раздрукаваць на паперы ці захоўваць у тэлефоне. Самае важнае ў ім – QR-код, які змяшчае даты вакцынацыі або вынікі тэсту.
Першым чынам COVID-пашпарты маюць спрасціць перасоўванне ўнутры ЕС праз уніфікаванасць правілаў перасячэння мяжы. Дакумент аб’ядноўвае тры сертыфікаты: пашпарт вакцынацыі, які выдаецца толькі вакцынаваць людзям; другі – аб наяўнасці негатыўнага тэсту і трэці – аб нядаўна перанесенай хваробе. Аднак вандраваць па ЕЗ можна толькі пасля другой дозы прышчэпкі.
Ёсць такая акалічнасць – Еўразвяз прызнае толькі чатыры вакцыны: AstraZeneca, Pfizer / BionTech, Moderna і Johnson & Johnson. Гэта значыць прышчэпка расейскім «Спутником V» ці кітайскім Sinopharm можа не спрацаваць. Краіны могуць вырашаць самі, пускаць ці не пускаць людзей, прышчэпленых гэтымі прэпаратамі.
Зараз у краінах ЕЗ яшчэ дзейнічаюць розныя абмежаванні. Так кавярні можна наведваць праз 22 дні пасля першай дозы вакцыны, пасля поўнай вакцынацыі, пасля перанесенай хваробы ці ж з негатыўным тэстам на COVID-19. Праверку дакументаў можа зладзіць паліцыя ці санітарная служба. Калі чалавек не мае пашпарту, то атрымае штраф.
МГМ, belsat.eu