Telegram заблакаваў «Жоўтыя слівы»


Telegram заблакаваў прапагандысцкі канал «Жоўтыя слівы». Рэсурс з дзясяткамі тысяч падпісчыкаў часта выкарыстоўваўся як пляцоўка для размяшчэння «пакаяльных відэа» з затрыманымі. Стала вядома, што да блакавання спрычыніўся Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: A.Vaganov/picture-alliance/dpa/TASS

12 траўня БХК звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram-каналамі, якія кантралююць дзяржаўныя структуры.

БХК у сваім звароце звяртаў увагу на практыку публікацыі «пакаянных» відэа, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзеці.

Праваабаронцы падкрэслівалі зневажальны годнасць характар публікацый. На відэа, прысутнічаюць запалоханыя падлеткі. Адпаведна, можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск.

Такая практыка можа пакінуць глыбокі след у псіхаэмацыйным стане дзіцяці, а таксама іншых дзяцей, якія стануць сведкамі інцыдэнту ці ўбачаць відэа, падкрэслілі ў Беларускім Хельсінскім камітэце.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў