Пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў у Кіеўскай вобласці эксгумавалі ўжо больш за 1300 целаў мірных жыхароў


Целы расстраляных і закатаваных расейскімі вайскоўцамі мірных жыхароў дагэтуль знаходзяць на Кіеўшчыне. На гэты момант эксгумавалі больш за 1300 целаў мірных жыхароў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны.

Эксгумацыя целаў у месцы масавага пахавання ў Бучы.
Фота: Ірина Венедіктова/Facebook

Пасля правядзення расследавання на месцы пахавання целы накіравалі ў морг, дзе праводзіліся судова-медыцынская экспертыза.

На гэты момант асобы больш як 200 загінулых не выяўленыя.

Расейскія вайскоўцы пачалі наступ на Кіеўскую вобласць у першы дзень вайны, 24 лютага, а вызваленая вобласць была толькі 2 красавіка. У вызваленых гарадах і вёсках, якія займалі расейцы, былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойства мірных жыхароў.

Hавiны
Мэр Бучы: амаль 85 % целаў загінулых жыхароў гораду – з кулявымі раненнямі, іх забівалі наўмысна
2022.04.15 10:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў