У Магілёве спынілі справу аб непадпарадкаванні службовай асобе


Суддзя Наталля Панасенка.
Фота: Belsat.eu

Магілёўца затрымалі і судзілі за адмову даць падпіску пра неразгалошваньне па крымінальнай справе супраць «Вясны», паведамляе MAYDAY.

17 траўня Дзмітрыя Шчарбакова выклікалі ў УСК па Магілёўскай вобласці ў якасці сведкі па крымінальнай справе ў межах крымінальнай справы супраць праваабаронцаў ПЦ «Вясна». Пасля допыту ад яго запатрабавалі даць распіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы, але ён адмовіўся. Гэта стала нагодай для таго, каб магілёўца затрымалі 2 чэрвеня супрацоўнікі Ленінскага РАУС, склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў») і змясцілі ў ІЧУ.

Як высветлілася на судзе 4 чэрвеня, следчы запатрабаваў падпіску не вельмі зразумелым чынам. Шчарбакоў заявіў, што яму невыразна растлумачылі яго абавязак даць падпіску, ніхто не патлумачыў прычыны і падставы, таму падпісваць дакумент ён не стаў.

Суддзя Наталля Панасенка пастанавіла спыніць адміністрацыйны працэс за адсутнасцю складу правапарушэння.

У дадзены момант Дзмітрый Шчарбакоў ужо на волі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў