Палітзняволеную Несцераву пакаралі трыма гадамі калоніі


Марыя Несцерава.
Фота: Вясна

Суд падтрымаў запыт дзяржабвінаваўца для Марыі Несцеравай, паведамляе «Вясна».

4 чэрвеня суддзя суда Заводскага раёну Менску Алена Капцэвіч пакарала трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Марыю Несцераву, прызнаўшы яе вінаватай «у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і ўстаноў (ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса РБ).

Падставай для такога рашэння стала перапіска спадарыні у тэлеграм-каналах і чатах, у якіх яна ўдзельнічала. Абвінавачванне заняло 47 старонак.

У знаволені Марыя Несцерава знаходзіцца з 24 кастрычніка 2020 года, і гэты час залічыца ёй у тэрмін адбыцця пакарання.

Марыя Несцерава падчас суда прызнала сваю віну, але ў апошнім слове растлумачыла, што прывяло яе да «злачынства»: яна была незалежнай назіральніцай падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020, бачыла шмат парушэнняў у працы камісіі, старшыню якой ахоўвалі амапаўцы. На свае скаргі яна не знайшла адказ.

Артыкулы
«Чалавека можна ўзяць каля пад’езду, і ён проста знікне». Родныя Марыі Несцеравай не ведаюць дакладна, чаму яе забралі
2021.03.19 07:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў