Паводле Белстату, з 2017-га да 2020-га колькасць асобаў, асуджаных за год, зменшылася з 43 135 да 34 572.
Аднак колькасць злачынстваў павялічылася: у 2017 годзе іх было 86 326, а ў 2020 годзе – 95 478.
За гэты перыяд стала менш забойстваў і замахаў на забойствы (з 348 да 312 выпадкаў), згвалтаванняў і замахаў на згвалтаванне (з 184 да 64 выпадкаў), хабарніцтва (з 1922 да 635 выпадкаў), а таксама разбою, крадзяжоў і нават хуліганства – колькасць выпадкаў скарацілася з 4146 да 4039.
Пачасціліся выпадкі махлярства і парушэння ПДР. Значна вырасла колькасць крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ды злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі – з 3111 да 25 575 выпадкаў.
Летась адбылося 3599 дарожна-транспартавых здарэнняў, у якіх загінулі 575 чалавек (з іх 22 – дзеці).
МГМ, belsat.eu