Жодзінец падмануў больш за дзесяць беларускіх фірмаў і знік у Польшчы


22-гадовы жыхар Жодзіна заключыў 13 онлайн-дамоваў з прадстаўнікамі беларускіх фірмаў на пастаўку тавараў па 100 % перадаплаце, а пасля атрымання грошай уцёк, піша прэс-служба Следчага камітэту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Фота: TUT.by

Ведамства паведамляе, што жыхар Жодзіна купіў фірму, якая існавала на рынку ўжо некалькі гадоў і зарэкамендавала сябе, як адказны пастаўшчык прадукцыі – ТАА «Баксі». Мужчына размясціў у інтэрнэце аб’явы аб пастаўцы сельскагаспадарчай сыравіны па Беларусі па выгаднай цане. Абавязковая ўмова – 100 % перадаплата за тавар. Пасля атрымання грошай бізнесмен знікаў.

Следчыя паведамляюць, што агульная сума шкоды, якую нанёс жодзінец беларускім фірмам, складае 225 тысяч рублёў. Таксама ведамства піша, што зараз хлопец хаваецца ў Польшчы. Зʼехаў ён у Польшчу да заключэння дагавораў на пастаўку прадукцыі, ці пасля – невядома.

«Пасля паступлення перадаплаты на рахунак фірмы, які, дарэчы, гэтак жа быў адкрыты ў беларускім банку, мужчына пераводзіў усю суму на сваю карту і траціў на асабістыя патрэбы і »прыгожае« жыццё за мяжой», – піша прэс-служба СК.

У СК удакладнілі, што сярод супрацоўнікаў фірмы лічыцца толькі новы дырэктар.

У дачыненні да жодзінца ўзбуджана крымінальная справа за махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры (частка 4 артыкула 209 КК).

Hавiны
Махляры выманьваюць у беларусаў персанальныя дадзеныя пад выглядам падаткавікоў
2024.03.11 16:56

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў