«Злачынцы мусяць быць асуджаныя». Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ва ўкраінскай Бучы. Ён заклікаў накіраваць ва Украіну яшчэ больш зброі.

Цела забітага мясцовага жыхара пасля сыходу расейскіх войскаў на трасе за 20 кіламетраў ад Кіева, Украіна. 2 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Злачынцы мусяць быць названыя злачынцамі, прыцягнутыя да адказнасці і асуджаныя. Фатаграфіі з Бучы абвяргаюць думку, што мы павінны шукаць кампраміс любой цаной. Насамрэч абаронцам Украіны патрэбныя тры рэчы: зброя, зброя і яшчэ раз зброя», – напісаў Дуда.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі лічыць неабходным неадкладна склікаць саміт Еўразвязу аб ваенных злачынствах Расеі ва Украіне і ўвесці новыя санкцый супраць Масквы.

«Бучанская бойня – гэта больш чым трывожны званок для Еўропы і свету. Гэта страшны крык аб справядлівасці, свабодзе і праве на жыццё. Аб асноўных і агульначалавечых каштоўнасцях. ЕЗ павінен канфіскаваць усе расейскія актывы ў заходніх банках, а таксама актывы расейскіх алігархаў. ЕЗ павінен неадкладна разарваць усе гандлёвыя адносіны з Расеяй. Еўрапейскія грошы мусяць перастаць паступаць у Крэмль», – напісаў у Facebook Маравецкі.

Прэм’ер-міністр Польшчы таксама перакананы, што Украіне трэба даць больш зброі для абароны.

Аб злачынствах расейскіх вайскоўцаў, якія сышлі з Кіеўскай вобласці, выказаліся прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг, старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен ды іншыя.

Hавiны
«Вінаватыя павінны быць пакараныя». Першыя рэакцыі на ваенныя злачынствы ў Бучы
2022.04.03 20:34

АД belsat.eu

Стужка навінаў