Вырасла колькасць загінулых у выніку ракетнага ўдару па жылому дому ў Запарожжы


Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведамляе, што з-пад завалаў шматкватэрнага жылога дому ў Запарожжы дасталі целы яшчэ трох загінулых.

Такім чынам, агульная колькасць ахвяраў ракетнага ўдару расейцаў дасягнула 10 чалавек. Сярод загінулых – адно дзіця.

Шматкватэрны дом у Запарожжы, разбураны расейскай ракетай.
Фота: Головне управління ДСНС України у Запорізькій області / Facebook

Выратаваць з-пад завалаў атрымалася 11 чалавек, а таксама дзвюх катоў і сабаку. Працы на месцы трагедыі працягваюцца.

Нагадаем, ракетны ўдар па шматкватэрнаму жылому дому ў цэнтры гораду Запарожжа расейская армія нанесла 2 сакавіка. У выніку атакі былі разбураны больш за дзесяць кватэр з 2-га па 5-ы паверхі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў