Улады зацвердзілі форму абавязковай характарыстыкі для выпускнікоў школаў


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 4 сакавіка была апублікаваная пастанова Міністэрства адукацыі «Аб выдачы характарыстыкі».

З 2023 года пры паступленні ў беларускія ВНУ трэба абавязкова падаваць характарыстыку са школы. Як тлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, характарыстыка будзе дадатковым крытэрам пры адборы, асноўным застануцца вынікі экзаменаў, ЦТ і атэстат. Паводле чыноўніка, гэты дакумент патрэбен, «каб уцягнуць дзіця ў грамадскае жыццё». Міністр адукацыі Андрэй Іванец раней падкрэсліваў, што характарыстыка «будзе ўплываць на выбудоўванне адукацыйнай і выхаваўчай траекторыі» будучага студэнта.

Аналітыка
Запалохванне, прапаганда і мілітарызм. Апублікаваная справаздача пра сітуацыю ў беларускіх школах пасля 2020 года
2022.08.18 19:39

Як вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі, характарыстыка будзе складацца з такіх пунктаў як:

  • Асабістыя якасці (сюды адносяць: выканаўчасць, дысцыплінаванасць, ініцыятыўнасць, ступень самастойнасці, сфармаванасць навыкаў здаровага ладу жыцця, актыўнасць, інтарэсы, якасці лідара, іншае);
  • Маральныя якасці (пад гэтым у Мінадукацыі разумеюць «адказнасць, тактоўнасць, добразычлівасць, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу, інш»);
  • Удзел выпускніка ў працы органаў самакіравання ўстановы адукацыі, моладзевых аб’яднанняў, у арганізацыі і правядзенні грамадска значных мерапрыемстваў, шэфства над ветэранамі вайны, удзел у валанцёрскім, студатрадаўскім руху, грамадcка карыснай працы, удзел у спартовых спаборніцтвах, творчых конкурсах і г.д;
  • Звесткі аб дысцыплінарных спагнаннях на працягу апошняга года да даты выдачы характарыстыкі; аб правядзенні ў дачыненні выпускніка прафілактычнай працы; звесткі аб паводзінах; аб атрыманні дадатковай адукацыі, індывідуальных дасягненнях, удзеле ў алімпіядах, конкурсах і інш;
  • Іншыя звесткі.

Нагадаем, новая рэдакцыя правілаў прыёму ў ВНУ была зацверджана ў студзені.

Разбор
Дэградацыя школы зайшла ў піке: што адбываецца з беларускай адукацыяй і што рабіць бацькам
2022.12.28 10:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў