У Менску «з тэхнічных прычынаў» закрываецца другая выстава за два дні


Выставу, прысвечаную 110-годдзю напісання карціну «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, закрылі на трэці дзень пасля адкрыцця. Працаваць яна мусіла месяц.

Абвестка выставы ў гонар Казіміра Малевіча.
Фота: Палац мастацтва / Facebook

«Шаноўныя наведнікі! З тэхнічных прычынаў выстава «1,10 квадрата» часова не працуе», – паведамілі ў Палацы мастацтваў 3 лютага.

Выстава «1,10 квадрата» адкрылася 1 лютага і мусіла працаваць да 3 сакавіка. Ці адновіць яна працу, не ўдакладняецца.

Выстава складалася з твораў сучасных беларускіх аўтараў, якія цікавяцца творчасцю мастакоў-авангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя. І была «амажам вялікаму звяргальніку традыцый Казіміру Малевічу», нарадзінцу Кіева і прадстаўніку віцебскай школы жывапісу.

Гэта ўжо другі выпадак закрыцця выставы ў Менску за апошнія дні. Гэтак, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску 25 студзеня адкрылася экспазіацыя да 100-годдзя пісьменніка Васіля Быкава. Яе планавалі паказваць да 5 траўня, аднак ужо 5 лютага выстава будзе згорнутая. У музеі патлумачылі, што «так выйшла».

Hавiны
«Так выйшла». У Менску закрываецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава, якая мусіла працаваць да траўня
2024.02.03 10:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў