У Офісе правоў людзей з інваліднасцю ўчынілі ператрус. Юрыста затрымалі, дырэктар – пад хатнім арыштам


3 лютага працаўнікі Следчага камітэту зладзілі ператрус у Офісе правоў людзей з інваліднасцю, паведамляе праваабаронца Алена Танкачова. Распачалі крымінальную справу.

Па ператрусе забралі дакументы і тэхніку. Заснавальнік і дырэктар арганізацыі Сяргей Драздоўскі, а таксама юрыст Алег Граблеўскі – падазраваныя ў крымінальнай справе. Паводле якога артыкулу, пакуль невядома.

Драздоўскі перасоўваецца на інвалідным вазку, мераю стрымання яму абралі хатні арышт. Граблеўскага пакуль затрымалі на 72 гадзіны, цяпер ён у ІЧУ на Акрэсціна.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў