Чэргі на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу па святах выраслі ў разы


Чарга легкавога транспарту на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу за 24 гадзіны вырасла ў 2,4 разу. Пра гэта 4 студзеня паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

мяжа Літвы і Беларусі
Чарга перад памежным пунктам «Лаворышкес – Катлоўка» ў Літве. 25 снежня 2023 года.
Фота: ГраницаBY Беларусь-ЕС / Telegram

За содні колькасць легкавых аўтаў, што чакаюць заезду на сумежную тэрыторыю, павялічылася з 225 да 545 адзінак. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску Тэрэспаль.

Самым загружаным маршрутам у Еўразвяз для фураў застаецца літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай, перад якім стаяць каля 500 велікагрузаў.

У польскім пункце пропуску Кукурыкі заезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 145 фураў, а перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) колькасць фураў за содні павялічылася з 30 да 110 адзінак.

Перад святамі былі вялікія чэргі на заезд у Беларусь. Людзі скардзіліся, што правялі ў чаканні 60 гадзінаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў