Фонд «Тутака» зладзіць дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы


Фонд «Тутака» абвесціў пра старт міжнароднага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці празаічнай часткі твора.

«Галоўная мэта конкурсу – паглыбіць цікавасць беларусаў ва ўсім свеце беларускай культурай, гісторыяй, літаратурай ды паказаць запатрабаванасць у адчуванні сябе беларусамі і далучэнні да беларускамоўнага асяроддзя», – адзначаюць арганізатары.

Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым этапе ўдзельнікам трэба будзе да 31 студзеня 2024 даслаць на адрас konkurs@tutaka.org анкету і відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску. Да 10 лютага журы прадставіць удзельнікаў, якія выйдуць у фінальную частку. Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек (Беласток) 21 лютага.

Удзельнікі конкурсу дзеляцца на чатыры ўзроставыя катэгорыі: дзеці ад 5 да 8 гадоў, дзеці ад 9 да 12 гадоў, моладзь ад 13 да 17 гадоў і дарослыя ад 18 гадоў

У кожнай катэгорыі ў фінале будуць абраныя па тры пераможцы. Лаўрэаты атрымаюць грашовыя ўзнагароды.

«Белсат» з’яўляецца медыяпатранатам конкурсу.

Hавiны
У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да Дня роднае мовы
2023.02.22 22:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў